|
|||||
Дуда ліцвінская двухгукавая
![]() ![]() ![]() Я.Баршчэўскі Ля беларускай карчмы
![]() Рэканструкцыя двухгукавай дуды Юрася Панкевіча
Тып двухбурдоннай дуды вядомы ў шэрагу апісанняў і ілюстрацыйных матэрыялаў і уяўляе сабой крыху іншы тып канструкцыйнай пабудовы. Мех тут мае выгляд бурдзюка з тонкай шыйкай, куды мацуецца жалейка, але, у адрозненне ад папярэдняга тыпу, не мае шыйкі ў задняй частцы для умацавання бурдонаў і ў цэлым нагадвае сілуэт заходнееўрапейскіх, галандскіх ці нямецкіх, інструментаў. Дуда трымаецца пераважна перад сабой. Бурдоны звісаюць долу і замацоўваюцца: 1) у адзін перахаднік, умацаваны ў дольняй частцы меху; 2) з аднаго месца, крыху вышэй ад ніжняй часткі меху; 3) у пярэднія ножкі жывёлы, бліжэй да жалейкі; 4) па абодва бакі меху, трохі вышэй ад ягонай ніжняй часткі.
Тэкст выкарыстоўваецца са згоды аўтара надрукавана у часопісе DRUVIS №2 |
|||||
|
|||||




